У ВІЛЬНІ. Сяргей Дубавец 🔳 Таццяна Сапач

138 подписчиков

12+
12+

1 просмотр

6 дней назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав

138 подписчиков

12+
12+

1 просмотр

6 дней назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

1 просмотр

6 дней назад

Сяргей Дубавец, пісьменнік, журналіст, чытае верш Таццяны Сапач "У Вільні". #незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў 👉 Усе творы https://youtube.com/playlist?list=PLTNXoooE0nRZYo4u2yyRtorzQIYLVi2P7 🔳 Сяргей Дубавец — празаік, крытык, эсэіст. Нарадзіўся ў 1959 г. у Мазыры. Скончыў журфак БДУ, быў адным з арганізатараў нефармальнага нацыянальнага руху беларускай моладзі. У 1991-2000 гг. быў галоўным рэдактарам адноўленай “Нашай Нівы”. Аўтар кніг “Практыкаванні”, “Руская кніга”, “Дзённік прыватнага чалавека”, “Вострая Брама”, “Як?”, “Майстроўня”, “Errata”, “Сіні карабель у блакітным моры плыве”, “Д’ябал запрэжаны ў плуг”, “Тантамарэскі”. 🔲 Таццяна Сапач (1962-2010) — паэтка, тэлежурналістка. Нарадзілася на Міншчыне. Скончыла журфак БДУ, удзельнічала ў нефармальных аб’яднаннях моладзі “Беларуская майстроўня” і “Талака”. Разам з мужам Сяргеем Дубаўцом і дачкой Адэляй пераехала ў Вільню. У час змагання літоўцаў за незалежнасць выходзіла ў радыё- і тэлеэфір, заклікаючы беларусаў Літвы падтрымаць імкненне да выхаду з імперыі. Ад 1991 года амаль дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак» на літоўскім тэлебачанні. Аўтарка кнігі “Восень” (1991). Загінула ў аўтакатастрофе. Лірыка Тацяны Сапач, якая друкавалася пераважна ў нумарах адноўленай у Вільні газеты “Наша Ніва”, была нязвыклай для сучаснай ёй эпохі грамадскіх разломаў: тонкая, засяроджаная на ўласнай успрымальнасці, яна паказвала карціну свету жанчыны, якая прысутнічае пры нараджэнні новага і з цяжкасцю пераадольвае гвалтоўнасць навакольнага свету. Захоўваючы пры гэтым надзею на метафізічна-цудоўнае вырашэнне невырашальных “вечных” пытанняў. #беларускаялітаратура #таццянасапач Блукаю па вузкiх вулках старога роднага места (Чаму ты ня тут, не са мною, вялiкi крывiцкi род?) – I кожны мой крок паўтарае акорды жалобнай мэсы, так, кожны мой крок, асьцярожны крок. О, хваля харалу, гатовая ўздыбiць дах, i зьмесьцi, што помняць i славу, i здраду, сьцены!.. З найлепшага цеста, мой Бог, табою зьлеплены Бах. Але, я прашу, гавары са мною на мове Шапэна.

Название:

У ВІЛЬНІ. Сяргей Дубавец 🔳 Таццяна Сапач

Категория:

Разное