Лясы Беларусі.
Бары і дубровы – краса Беларусі, І песня, і казка, і звон таямніцы… Я сцежкай лясной у маркоце прайдуся – Ажывіць душу цёплы водар жывіцы. Тут сэрцам дабрэю і крыўды не помню. Бялее бярозка, як стан у дзяўчыны. Цалуюць-мілуюць і ветрык, і промні… І вабяць грыбныя мяне баравіны. Лясы Беларусі, душа Белай Русі, Я з першага позірку ў вас закаханы. Сунічным спакоем без лекаў лячуся, Бальзамам гаю боль сардэчны і раны. Лясы Беларусі, бары і дубровы, Багун, вербалоз і асінавы гай… Якія дзівосныя родныя словы Ўвабраў у сябе і мой лес, і мой край.
Название:
Лясы Беларусі.
Категория:
Разное