🏝 Унікальны трыятлон на Шры-Ланцы: акіян, спякота, вараны і какос | Толькі наперад
На сувязі Піліп Беспамылковы і спартыўная перадача «Толькі наперад» – перадача, у якой мы не проста абмяркоўваем спорт, мы ім займаемся. Сёння мы з вамі будзем займацца трыятлонам у Шры-Ланцы. 🏝 Як я ўжо распавядаў у мінулых выпусках, трыятлон – прыўкрасны від спорту, які ўключае ў сябе адразу тры самастойныя віды: плаванне, велагонка і бег. Гэтым разам я буду праходзіць Алімпійскую дыстанцыю (1,5 км плаванне, 40 км велагонка, 10 км бег). Гонка ў Шры-Ланцы ўнікальная, бо гэта не звычайны старт тыпу IRONMAN... Падрабязнасці глядзіце ў новым выпуску спартыўнай перадачы «Толькі наперад»😉 💪 Займайцеся спортам, сябры, спорт дапаможа нам выратаваць Беларусь! 🚀 У выпуску: 00:00 – унікальная гонка па трыятлоне ў Шры-Ланцы 02:14 – падрыхтоўка да гонкі: ланкійскі школьнік, ровар і ананасы 03:44 – плавальны этап: вялікія хвалі і першая транзітка 05:53 – велаэтап: спякота, кашуля, вараны і какос 09:26 – бег: басанож па беразе акіяна 13:31 – фініш: у нас, у беларусаў, свая Алімпіяда Глядзіце мінулыя выпускі перадачы «Толькі наперад» і файныя кліпы Піліпа Беспамылковага: 💪 Крутая велагонка ці як страціць цнатлівасць на ровары: бруд, падзенне, кроў | Толькі наперад 💪 Моцны чэлендж у трыятлоне: як перамагчы самога сябе | Спартыўная перадача «Толькі наперад»: https://www.youtube.com/watch?v=wdvjkQJfbIg 🎶 Піліп Беспамылковы - Вёска: https://www.youtube.com/watch?v=htF69-a_qws 🎶 Піліп Беспамылковы feat. Кацярына Ваданосава - На сваёй хвалі: https://www.youtube.com/watch?v=hpF2Chu4fQ0 🎶 Піліп Беспамылковы - Мова: https://www.youtube.com/watch?v=qbtj3IHGoLo #спорт #трыятлон #Беларусь #ШрыЛанка #Беспамылковы #ТолькіНаперад #Ironman #навіныCпорту
Название:
🏝 Унікальны трыятлон на Шры-Ланцы: акіян, спякота, вараны і какос | Толькі наперад
Категория:
Разное