Вітай, Бог
«Малітва – незаменная ўспамога для духоўнага распазнавання, асабліва калі закранаецца эмацыйнае вымярэнне, якое дазваляе нам звяртацца да Бога даверліва і наўпрост, бы ў размове з сябрам. У малітве можна выйсці па-за межы думак і наблізіцца да Пана з любячай непасрэднасцю. Жыццё святых было прасякнута таямніцай блізкасці і даверу да Бога, якія, паступова паглыбляючыся, дапамагалі ўсё лягчэй распазнаваць, што Яму даспадобы. Сапраўдная малітва – гэта блізкасць да Бога і давер. Не адгаворванне малітваў, падобна папугаю: бла-бла-бла, не. Сапраўдная малітва – гэта непасрэднасць і любоў да Пана. Блізкасць з Ім перамагае страх або сумнеў наконт таго, што Ягоная воля нам не на дабро – гэтую спакусу, якая часам узнікае ў галаве і робіць сэрца неспакойным і няўпэўненым... ... калі мы пазнаёміліся з Ім, то ўбачылі, што знакам сустрэчы з Панам з’яўляецца радасць. Калі я сустракаюся з Панам у малітве, то адчуваю радасць. Кожны з нас становіцца радасным – і гэта так прыгожа. З іншага боку, смутак або страх з’яўляюцца знакамі аддаленасці ад Бога. Папросім аб ласцы жыць у адносінах сяброўства з Панам, размаўляючы з Ім так, “як сябар размаўляе з сябрам”». (з катэхезы Папы Францішка на агульнай аўдыенцыі 28 верасня 2022г.) мп3: https://drive.google.com/file/d/1BmsBHP5ZxkR7Vaw0gG0-_QPzPiT45ppz/view?usp=drive_link тэкст з акордамі: https://drive.google.com/file/d/1kwqDRIW2TLHHCK_f7VzHphYuSV632cUR/view?usp=drive_link пераклад з украінскай мовы Яна Пятліцкага, твор арыгіналу: https://www.youtube.com/watch?v=noTEFkdsaTs Привіт, Бог (Сергій Бабкін)
Название:
Вітай, Бог
Категория:
Разное