Linguistic discrimination in Belarus
Can Belarusians save their mother tongue despite discrimination? Дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі для большасьці замежнікаў - у сілу дзікасьці і абсурднасьці гэтага факту - застаецца "сьляпым плямам", прычым нават для тых, хто цікавіцца Беларусьсю. Беларусы традыцыйна саромеюцца разважаць пра гэтую тэму, а значнай частцы расейскамоўных яна і ўвогуле не здаецца вартай увагі. Пры тым, што гэтае пытаньне мае выразнае праваабарончае вымярэньне: моўная дыскрымінацыя - гэта ня толькі пра культурнае багацьце і ня толькі пра расейска-савецкі каляніялізм, але і пра права чалавека жыць у сваёй краіне (дзе ён прадстаўляе тытульную нацыю!) і паўнавартасна карыстацца роднай мовай. У Беларусі гэтага права людзі ня маюць, і пра гэта трэба гаварыць, у тым ліку распавядаць пра гэта міжнароднай аўдыторыі. Абавязкова пакажыце гэты ролік замежным сябрам.
Название:
Linguistic discrimination in Belarus
Категория:
Разное