Па рэках і азёрах: дарога ў Вілію 2025. Мястро, Скема, Нарач, Нарачанка, Вілія
Штурханулі ад Мядзеля (возера Мястро), каб за некалькі дзён дайсці да магутнай Віліі на байдарках. Шлях ляжаў праз возера Нарач, жывапісную раку Нарачанку і, нарэшце, Вілію. Але ў гэтым годзе — асаблівы сюжэт! Па дарозе прайшлі самую кароткую раку Беларусі — раку Скему. Усяго 400 метраў даўжыні ад возера Нарач да возера Мястра! Адной нагай стаіш у вытоку, другой — у вусці 😄 Пасля такой міні-рэчкі Нарачанка здаецца вялікай, а Вілія — зусім вялізарнай!
Название:
Па рэках і азёрах: дарога ў Вілію 2025. Мястро, Скема, Нарач, Нарачанка, Вілія
Категория:
Разное