Пане, я не варты
Пане, я не варты, каб Ты прыйшоў да мяне, Ты скажы мне толькі слова і душу маю ачысці. 1. У хлебе Тваім схаваны Дух, Яго спажыць не можым , У віне Тваім плыве агонь, Яго не можам выпіць. 2. Дух у Тваім хлебе, Агонь у Тваім віне, Вялікія цуды прымаюць нашыя вусны, Пан сышоў на зямлю, учыніў нас новым стварэннем, Няхай на ўзор Анёлаў Агонь і Дух нас напаўняюць. 3. Агонь і Дух былі ў Той, якая Цябе нарадзіла, Дух і Агонь прыходзяць у хросце – Так у хлебе і келіху ёсць Дух і Агонь. У Тваім хлебе гіне прагавітасць. Твой келіх знішчае смерць, што нас пагланае. Спажываем і п’ём Цябе, Пане, не толькі каб насыціцца, але каб жыць праз Цябе. 4. Сэрца Тваё, Пане, перапоўненнае Тваімі дабрадзействамі, Суціш струмень Сваёй ласкі. Захавай яе ў скарбніцы Сваёй, Каб калісці мне ізноў удзяліць.
Название:
Пане, я не варты
Категория:
Разное