ТОДАР | Фільм аб спатканні з (не)расстраляным у 1937-м годзе паэтам Тодарам Кляшторным

114 подписчиков

12+
12+

день назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав

114 подписчиков

12+
12+

день назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

день назад

"Публіцыстычна-мастасцкі фільм "ТОДАР" я бы хацеў аднесці да жанру паэтычнай фантастыкі. Аднойчы я ўявіў, што спаткаўся з Тодарам Кляшторным - паэтам, якога забіў сталінскі рэжым, а разам з ім яшчэ больш сотні выбітных дзеячоў беларускай культуры і навукі. Падчас нашага спаткання ў нас адбылася размова пра лёс беларускасці, пра ролю літаратуры ў нашым жыцці і пра тое, што рэпрэсіі супраць беларускасці неспынены дагэтуль” - Алесь Чахоўскі. - Тодар Кляшторны (1903-1937) - выбітны беларускі паэт, які быў адным з 108 прадстаўнікоў бязлістасна расстралянай інтэлегенцыі ва ўрочышчы Курапаты ў Менску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год). Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Па розных ацэнках пад рэпрэсіі ў гэты час патрапілі ад паўмільёна да 1,2 млн. беларусаў. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу. Але мы яшчэ шмат чаго не ведаем і цяпер, бо архівы КДБ дагэтуль закрытыя. - 29 кастрычніка штогод беларусы ўсяго свету ўшаноўваюць памяць загінулых паэтаў у шматлікіх гарадах па-за межамі Беларусі. А ў самой Беларусі і сёння пануюць забарона на беларускую культуру і рэпрэсіі ў дачыненні да тых, хто прасоўвае беларускасць. Больш розных матэрыялаў пра (не)расстраляных паэтаў тут: nochpaetau.com tuzin.by/nierasstralianyja ЯНЫ ЖЫВУЦЬ ПАКУЛЬ ЖЫВЫ ІХ ВЕРШЫ! Над фільмам працавалі: Аўтар ідэі, рэжысёр і прадусар - Алесь Чахоўскі Канцэпт-рэдактар - Віталь Рыжкоў Сцэнар - Ганна Златкоўская У ролі Тодара Кляшторнага - Ілля Ясінскі Аператар-пастаноўшчык, колеракарэкцыя - Алесь Духан Мантаж - Ілля Бажко, Алесь Духан Сэт-дызайн - Аліна Чорная Музыка - Міхась Зуй, Алена Зуй-Вайцяхоўская Постпрадукцыя - Павел Сініла

Название:

ТОДАР | Фільм аб спатканні з (не)расстраляным у 1937-м годзе паэтам Тодарам Кляшторным

Категория:

Разное