Аркадзь Куляшоў - Аб любві Беларускія вершы, агучаныя з дапамогай штучнага інтэлекту
Да нябёс уздымае зямля Каласы сваіх ніў, Каб сагрэла іх сонца, Каб вецер іх там апыліў. Я не знаю, калі Палюбілася сонцу зямля, А зямлі палюбілася сонца, - Не ведаю я... Толькі знаю - не меней Налічвае год іх любоў, Чымся сонца праменняў, Зямля - залатых каласоў. Маладая зямля, Як нявеста, а сонца - жаніх. Лета - час іх абдымкаў, А восень - час ростані іх. Час чаканняў - зіма, А вясна - час чаканых сустрэч, Час шчаслівай любві: Слёзы - прэч, крыўды - прэч, хмары - прэч. 1950 Усе творы належаць беларускім пісьманнікам. Музыка сворана пры дапамозе Suno.ai. Футажы з беларускімі пейзажамі спампованы з безкаштоўных файла абменнікаў, напрыклад pexels.com Дадзены канал не спрабуе зарабляць на творах. Галоўная мэта - зрабіць беларускіх пісьменнікаў больш знакамітымі сучасным беларусам. Дзякуй за распаўсюд відэа!
Название:
Аркадзь Куляшоў - Аб любві Беларускія вершы, агучаныя з дапамогай штучнага інтэлекту
Категория:
Разное